00.jpg

       Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.

 

 

museum 2 новый размер

 

У гэтым годзе ён, як і XXIV Генеральная канферэнцыя Міжнароднага савета музеяў, якая пройдзе 3-9 ліпеня ў Мілане, прысвечаны тэме «Музей і культурныя ландшафты». У эпоху экалагічнага крызісу на міжнародным узроўні распрацоўваецца стратэгія аховы навакольнага асяроддзя ўвогуле і культурнага ландшафту ў прыватнасці. Найважнейшай часткай культурнага ландшафту з’яўляецца культурная спадчына, якая захоўваецца ў выглядзе прадметаў альбо інфармацыі. Як распаўсюджваюцца веды аб культурнай спадчыне, якая захоўваецца ў музейных фондах і па-за сценамі музеяў? Пагаворым пра гэта сёння з дырэктарам ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Аляксандрам Галавачом.

 

museum 7 новый размер

 

 

 Фото: Светлана Гончарова

Полный текст новости: читать

 

 

IMG 1428 новый размер

 

У Бераставіцкім музеі распачала сваю працу чарговая выстаўка пад назвай “Упершыню экспануецца”. На ёй прадстаўлены апошнія прадметныя здабыткі, якія з’явіліся ў музеі з пачатку года. Выстаўленыя экспанаты характарызуюцца тэматычным раздзяленнем  на дзве групы:  гісторыка краязнаўчыя і прадметная. Сярод іх ёсць надзвычай цікавыя і рэдкія экспанаты, у першую чаргу звязаныя з гісторыяй Бераставіччыны  з ХІІ ст. па ХХІ ст. Так,  напрыклад, на выстаўцы ёсць магчымасць ўбачыць старажытныя жаночыя і мужчынскія ўпрыгожанні, прадметы нумізматыкі і фалерыстыкі розных перыядаў, фотаздымак з палявання пад Старым Дворцам, які  датуецца 1895 годам, польскі ілюстраваны часопіс 1924 года, дзе змешчаны фотаздымкі разбуранага пад час Першай сусветнай вайны чыгуначнага вакзала на станцыі Бераставіца (зараз аг. Пагаранічы).

IMG 1429 новый размер
Іншая тэматычная частка асвятляе прадметы, звязаныя з выявамі вавёрак. З пачатку года музей узбагаціўся калекцыяй марак шматлікіх краін свету, прадметамі паўсядзённага ўжытку, створаных у розных тэхніках вырабу: кераміка, тэкстыль, бытавыя прыборы, дзіцячыя цацкі.

 

IMG 1434 новый размер

Выстаўляецца даволі цікавы Французскі натуралістычны журнал,  выдадзены ў Парыжы ў 1886 годзе, тытульная старонка якога адлюстроўвае вавёрку каля гнязда драздоў. Варта адзначыць, што частка прадстаўленых прадметаў перададзена “Музею Вавёркі” ў якасці падарункаў ад жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы.


IMG 1444 новый размер

 

Выстаўку можна наведаць з аўторка па нядзелю, час працы ад 9:00 да 18:00.
Кошт уваходных квіткоў: для дзяцей - 1000 руб., для дарослых - 2000 руб., паслугі экскурсавода - 5000 руб

Сардэчна запрашаем да наведвання!

       6 - 7 мая ў літоўскім горадзе Укмерге (Вілкамір) адбылася першая міжнародная канферэнцыя “Сучаснасць з’яўляецца гісторыяй. Чым спадчына Касакоўскіх ёсць у сучаснай Еўропе?” Як гаворыць сама за сябе назва, галоўная тэма канферэнцыі была прысвечана роду Касакоўскіх. Само мерапрыемства было арганізавана самакіраваннем Укмергскага раёна, Укмергскім краязнаўчым музеем і Фондам Касакоўскага (Варшава). Удзел у канферэнцыі прымалі даследчыкі з Польшы, Літвы, Беларусі, Вялікабрытаніі і Францыі.

 

IMG 1568 новый размер IMG 1574 новый размер

 

Адкрыццё канферэнцыі прайшло на высокім узроўні. Уступным словам удзельнікаў вітала патрон форуму, старшыня парламента Літоўскай Рэспублікі  Ларэта Граужынене. Яна адзначыла, што Касакоўскія займалі значнае месца ў гісторыі палітычнага і культурнага жыцця Літвы, а паглыбленне ведаў і памяці аб славутым родзе дазволіць заглянуць у мінулае і адчуць, наколькі важныя і цікавыя культурныя набыткі Касакоўскіх для будучых пакаленняў. З боку Беларусі былі прадстаўнікі Дзяржаўнай Установы Культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” – галоўны захавальнік фондаў музея і краязнаўцы Мікалай Парасятнікаў і Сяргей Лушчык. Тэмы дакладаў краналі размаітых пытанняў аб музейных зборах і памяці жыхароў Бераставіцы, архіўных матэрыялах аб маёнтках і сям’і, прыватных зборах кніг, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы. 
Адной з кульмінацыйных падзей канферэнцыі стала падпісанне дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж музеем у Вялікай Бераставіцы і Фондам Касакоўскага, прадстаўніком лічбавага архіва Вайткушкі Анірай Воян.

 

IMGz 02 новый размер


На другі дзень удзельнікі мерапрыемства наведалі касцёл св. Барбары фундацыі Касакоўскіх, у якім была праведзена імша на лацінскай мове за ўсіх прадстаўнікоў славутага роду, а таксама ўсіх прысутных. Пасля набажэнства наведалі могілкі, дзе пахаваны адзін з уладальнікаў бераставіцкага маёнтка Станіслаў Казімір Касакоўскі. Завяршэнне праграммы  адбылося ля рэштак  палаца маёнтка Вайткушкі.

 

IMG 1712 новый размер IMG 1742 новый размер


 Па матэрыялах дакладаў канферэнцыіі Архівам парламента Літвы рыхтуецца да выдання зборнік артыкулаў.
Супрацоўніцтва з Фондам Кассакоўскіх мае перспектыўны характар дзейнасці для музея ў Вялікай Бераставіцы, для нас адчыняюцца шырокія магчымасці, перш за усё інфармацыйны абмен, які запоўніць шмат белых плямаў з гісторыі роду Кассакоўскіх і маёнтка Вялікая Бераставіца.

     Выстава вышыванак пад назвай “Творы жаночых рук” была арганізавана напярэдадні Дня жанчын у Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы.

 

IMG 7257 1


     На ёй прадстаўлены аўтарскія работы майстрыхі-сучасніцы з горада Гродна Галіны Хайноўскай, а таксама вышыванкі майстрых з раёна — Ніны Андрушэвіч, Ніны Хамко, Надзеі Кобрынец і некаторых іншых.

iRsn 5DXOvs

 

Сёння сярод многіх майстрых асаблівай папулярнасцю карыстаецца мастацтва вышыўкі. Яно насіла калісьці выключна бытавы характар, а сёння ператварылася ў адно з самых выдатных хоббі, дапамагаючы увасобіць ва ўзорах дзіўныя матывы са звычайных нітак і іголкі. Вышыўка - гэта не толькі прыгажосць, створаная для душы, але і цудоўная магчымасць зразумець звычаі таго ці іншага народа, пазнаёміцца з яго культурай і каштоўнасцямі, даведацца пра падзеі, якія калісьці адбываліся з ім. Можна сказаць, што даўнія працы з'яўляюцца спосабам зносін паміж нацыянальнасцямі і цэлымі пакаленнямі, спробай продкаў данесці да нашчадкаў самыя важныя жыццёвыя мудрасці. 
Выстаўка “Творы Жаночых рук” прадстаўляе аўтарскія працы майстрыхі сучасніцы з г. Гродна Галіны Анатольеўны Хайноўскай, а таксама тканіны Бераставіцкага раёна з музейных калекцый.