- Подробности
- Автор: Admin
- Категория: Навіны
- Просмотров: 406
У музеі з 16 лістапада адбудзецца выстаўка “Взгляд сквозь столетие”, прысвечаная 100-годдзю ЗАГСа Беларусі.
- Подробности
- Автор: Admin
- Категория: Навіны
- Просмотров: 538
З 19 па 24 верасня 2016 года сумесна з установамі адукацыі раёна музей праводзіць тыдзень турызму і краязнаўства. У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікамі музея адбываюцца тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, выязныя лекцыі, кінапрагляды кароткаметражных беларускіх фільмаў, гульня-падарожжа “Па станцыях музея”, выстава “Творы дзіцячых рук”.
Таксама ў музеях і музейных пакоях устаноў адукацыі ладзяцца мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці (выставы, выпуск інфармацыйных лістоў, сустрэчы з вядомымі людзьмі раёна). Усе мерапрыемствы маюць патрыятычную накіраванасць, мэтай якіх з’яўляецца выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю радзіму на аснове вывучэння гісторыі роднага краю.
- Подробности
- Автор: Admin
- Категория: Навіны
- Просмотров: 459
У выніку побытавай экспедыцыі ў вёску Бераставічаны фонд музея папоўніўся новымі музейнымі прадметамі. З рук мясцовых жыхароў мы атрымалі вышыванкі, ручнікі, гліняны посуд, кнігі, прылады сялянскай працы: серп, каса, матавіла, прас і іншыя.
Супрацоўнікі музея запрашаюць ўсіх прыняць ўдзел у акцыі ”У дар музею”, у рамках якой і праводзілася выязная экспедыцыя.
- Подробности
- Автор: Admin
- Категория: Навіны
- Просмотров: 418
У ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” ў чарговы раз адбыўся прагляд кароткамітражных фільмаў маладога беларускага кіно “Белкинолето”.
Пасля прагляду адбылос абмеркаванне фільмаў, гледачы выказвалі сваі ўражанні па кожным прагледжаным кінафільме.
Прысутныя выказалі пажаданні і ў дальнейшым праводзіць такія пазнавальныя мерапрыемствы.
- Подробности
- Автор: Admin
- Категория: Навіны
- Просмотров: 725
Ішла вайна народная…
Так называецца чарговая выстава, якая экспануецца ў файе Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Экспазіцыя пачынаецца з 10-ці графічных партрэтаў праслаўленых франтавікоў і партызан работы мясцовага мастака М.У. Жлабовіча. Сярод іх партрэты камандзіра роты партызанскага атрада “Звязда”, сакратара былога падпольнага Крынкаўскага райкама камсамола М.В. Шышкіна, партызанкі атрада “За Радзіму” Н.І. Катлінскай, удзельнікаў абароны Сталінграда Г.Л. Лазаровіч, У.М. Лосева і іншых. Далей – фотаздымкі не вярнуўшыхся з фронту нашых землякоў.
На выставачных паліцах – лісты з фронту бераставічан, іх юбілейныя ўзнагароды, кнігі і брашуры аб іх франтавых подзвігах, рэшткі ваеннага рыштунку. Сярод іх – салдацкая каска, гільзы ад патронаў і снарадаў, частка прапелера савецкага самалёта, які базіраваўся на эрадроме ў Кватарах, і 22-га чэрвеня 1941 года прыняў бой з фашысцкімі самалётамі і быў збіты ў няроўным баі.