Працуе выстаўка “Упершыню экспануецца”.

Категория: Навіны Автор: Admin Просмотров: 786

IMG 1428 новый размер

 

У Бераставіцкім музеі распачала сваю працу чарговая выстаўка пад назвай “Упершыню экспануецца”. На ёй прадстаўлены апошнія прадметныя здабыткі, якія з’явіліся ў музеі з пачатку года. Выстаўленыя экспанаты характарызуюцца тэматычным раздзяленнем  на дзве групы:  гісторыка краязнаўчыя і прадметная. Сярод іх ёсць надзвычай цікавыя і рэдкія экспанаты, у першую чаргу звязаныя з гісторыяй Бераставіччыны  з ХІІ ст. па ХХІ ст. Так,  напрыклад, на выстаўцы ёсць магчымасць ўбачыць старажытныя жаночыя і мужчынскія ўпрыгожанні, прадметы нумізматыкі і фалерыстыкі розных перыядаў, фотаздымак з палявання пад Старым Дворцам, які  датуецца 1895 годам, польскі ілюстраваны часопіс 1924 года, дзе змешчаны фотаздымкі разбуранага пад час Першай сусветнай вайны чыгуначнага вакзала на станцыі Бераставіца (зараз аг. Пагаранічы).

IMG 1429 новый размер
Іншая тэматычная частка асвятляе прадметы, звязаныя з выявамі вавёрак. З пачатку года музей узбагаціўся калекцыяй марак шматлікіх краін свету, прадметамі паўсядзённага ўжытку, створаных у розных тэхніках вырабу: кераміка, тэкстыль, бытавыя прыборы, дзіцячыя цацкі.

 

IMG 1434 новый размер

Выстаўляецца даволі цікавы Французскі натуралістычны журнал,  выдадзены ў Парыжы ў 1886 годзе, тытульная старонка якога адлюстроўвае вавёрку каля гнязда драздоў. Варта адзначыць, што частка прадстаўленых прадметаў перададзена “Музею Вавёркі” ў якасці падарункаў ад жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы.


IMG 1444 новый размер

 

Выстаўку можна наведаць з аўторка па нядзелю, час працы ад 9:00 да 18:00.
Кошт уваходных квіткоў: для дзяцей - 1000 руб., для дарослых - 2000 руб., паслугі экскурсавода - 5000 руб

Сардэчна запрашаем да наведвання!