00.jpg

Раённы тыдзень турызму і краязнаўства

З 19 па 24 верасня 2016 года сумесна з установамі адукацыі раёна музей праводзіць тыдзень турызму і краязнаўства. У рамках гэтага мерапрыемства супрацоўнікамі музея адбываюцца тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, выязныя лекцыі, кінапрагляды кароткаметражных беларускіх фільмаў, гульня-падарожжа “Па станцыях музея”, выстава “Творы дзіцячых рук”.

 

1844

Таксама ў музеях і музейных пакоях устаноў адукацыі ладзяцца мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці (выставы, выпуск інфармацыйных лістоў, сустрэчы з вядомымі людзьмі раёна). Усе мерапрыемствы маюць патрыятычную накіраванасць, мэтай якіх з’яўляецца выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю радзіму на аснове вывучэння гісторыі роднага краю.