00.jpg

У Музеі Вавёркі дзейнічае персанальная фотавыстава нашага земляка Мікалая Гулінскага пад назвай “Птушкі вакол нас”

Яго здымкі можна бачыць у часопісах “Родная прырода”, “Лесавічок” і “Рюкзачок”, у друкаваных творах беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Ягоўдзіка і Алеся Бадака, іншых выданнях. А яшчэ – ў Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта там цяпер дзейнічае персанальная фотавыстава Мікалая Гулінскага пад назвай “Птушкі вакол нас”, а ў мінулую пятніцу, 10 жніўня, адбылася сустрэча з яе аўтарам, дарэчы нашым земляком. Мікалай Іванавіч расказаў пра тое, як узнікла гэта яго захапленне, падзяліўся сакрэтамі фотапалявання і запэўніў усіх прысутных, што жыццё на пенсіі толькі пачынаецца. _Николай_Иванович.jpg